Лента постов канала Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) https://t.me/radiosvaboda Дасылайце нам інфармацыю ў наш тэлеграм-бот @SvabodaBelarus_bot Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +380502605369 ru https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 22:20:13 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 21:50:05 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 21:41:18 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 20:56:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 20:40:44 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 20:09:29 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 18:35:07 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 18:13:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 17:49:52 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 17:35:02 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 17:10:07 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 16:47:29 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 16:26:02 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 16:04:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 15:51:18 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 15:33:25 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 15:01:43 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 14:36:26 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 14:23:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 13:49:25 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 12:55:09 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 12:12:55 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 11:47:36 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 11:09:27 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 10:31:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 10:02:37 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 09:45:45 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 08:41:38 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Thu, 21 Aug 2025 07:02:55 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 23:07:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 22:38:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 22:15:02 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 21:50:39 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 21:23:23 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 19:55:34 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 19:12:01 +0300
🇱🇹 Літва ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю перад вучэньнямі «Захад-2025»

https://smarturl.click/L3Exj

👉 На мяжу накіроўваюць дадатковыя сілы, гатовыя да любых правакацыяў, паведаміў кіраўнік памежнай службы.

👉 У вучэньнях чакаецца каля 30 тысяч вайскоўцаў (для параўнаньня: у 2021 годзе было каля 200 тысяч).

👉 Літоўскія памежнікі ўжо 4 гады нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме празь міграцыйны ціск.

⌚️ Манэўры пройдуць у Беларусі 12—16 верасьня.

Крыніца — LRT
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 18:43:22 +0300
📱 Сваякі Трампа — зь Беларусі. Тлумачым з Гурневічам

https://youtu.be/qkQSG5gmK2Q

На днях адбылася падзея, якая паставіла на вушы ўсю краіну. Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда.

Але адкуль увогуле ўзялася гэтая сям’я, навошта было яе згадваць? Справа ў тым, што частка сям’і Дональда Трампа паходзіць менавіта зь Беларусі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 17:18:33 +0300
🇮🇷 Візыт у няёмкі час: што стаіць за прыездам прэзыдэнта Ірана ў Менск? Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/QbA0R

• Найбольш актыўным супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Іранам было ў часы прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада (2005–2013). Пасьля гэтага наступіў спад, бо Беларусь асьцерагалася трапіць пад другасныя санкцыі Захаду.

• Адносіны актывізаваліся пасьля 2022 году. Прычынай сталі два чыньнікі: жорсткае задушэньне народных пратэстаў у абедзьвюх краінах і вайна ва Ўкраіне, дзе Іран і Беларусь апынуліся ў адной кааліцыі з Расеяй. Цяпер Беларусь і так пад санкцыямі.

📈 За апошнія пяць гадоў таваразварот паміж краінамі вырас у пяць разоў.

🚛 Краіны адкрыта кажуць пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Менску цікавы вопыт Ірана ў вытворчасьці дронаў.

• Аднак візыт іранскага прэзыдэнта ў Менск выглядае нясвоечасовым на фоне перамоўнага працэсу паміж Беларусьсю і ЗША.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 16:35:08 +0300
Мянчук на жабраваньні бяздомных зарабіў 60 тысяч — СК

https://smarturl.click/Re2X9

Паводле Сьледчага камітэту, 31-гадовы мужчына больш за 4 гады прымушаў бяздомных жабраваць. Ён забраў у іх пашпарты,  адбіраў нажабраваныя грошы.

Гэткі бізнэс прынёс абвінавачанаму 60 тысяч рублёў даходу.

Паводле сьледчых, ён стварыў цэлую «сыстэму пакараньняў». Напрыклад, за невыкананьне «нормы» абліваў жабракоў ледзяной вадой і выстаўляў на балькон узімку.

Двое пацярпелых памерлі ад хваробаў. Ім было 63 і 69 гадоў.

За выкарыстаньне рабскай працы абвінавачанаму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Цяпер ён пад вартай, вінаватым сябе ня лічыць.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 16:04:27 +0300
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі заклікалі вызваліць беларускіх палітвязьняў

📢 23 ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі падпісалі зварот да Дональда Трампа і сусьветных лідараў. Яны падзякавалі яму за ўвагу да Беларусі і адзначылі, што ягоныя дзеяньні ўжо далі надзею больш як 1300 палітвязьням.

У звароце таксама адзначаецца, што больш за паўмільёна беларусаў пакінулі краіну пад пагрозай рэпрэсій. Сем’і былі разьяднаныя, супольнасьці разбураныя, а цэлае пакаленьне грамадзян пазбаўленае права жыць на радзіме

Ляўрэаты просяць дамагчыся неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, спыніць палітычны перасьлед і стварыць умовы для бясьпечнага вяртаньня.

Сярод падпісантаў — 2 ляўрэаты па літаратуры, у тым ліку беларуска Сьвятлана Алексіевіч (на фота), 3 у галіне міру, 5 — у фізыцы, 4 — у хіміі, 8 — у мэдыцыне і 1 — у эканоміцы.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 15:15:07 +0300
Беларус, які праз памылковы кантракт ня можа звольніцца з украінскай арміі, ня змог абараніць свае правы ў судзе

https://smarturl.click/vdjxv

Суд у Палтаве адмовіўся разглядаць пазоў беларуса-добраахвотніка, які спрабаваў праз суд дабіцца звальненьня з украінскага войска.

Праз памылковы кантракт беларус ня можа звольніцца з украінскага войска і ня можа падаць зварот на атрыманьне ўкраінскага грамадзянства.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 14:48:01 +0300
Беларуская школа ў Варшаве абвясьціла набор на новы навучальны год

https://smarturl.click/dwlo4

Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) існуе з верасня 2022 года. Офлайн-заняткі ладзіліся ў філіялах школы (Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў). У онлайн-рэжыме праводзіліся заняткі з прадстаўнікамі больш чым з 30 краін сьвету (Ангельшчыны, Беларусі, Грузіі, ЗША, Ірану, Італіі, Кіпру, Расеі, Турэччыны, Украіны, Японіі і інш.).

У школе ладзяць дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражываньня па беларускім кампанэнце прадметаў: мова і літаратура, гісторыя, мастацтва Беларусі і іншыя. Заняткі доўжацца да пяці гадзін у тыдзень офлайн, да трох — онлайн.

Запісаць дзяцей у школу можна ўжо цяпер.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 14:21:01 +0300
Кіроўцу зь Віцебску пакаралі за «экстрэмізм», работніка «Гроднажылбуду» затрымалі за «паклёп на Лукашэнку»

📠 Хроніка перасьледу 20 жніўня: https://smarturl.click/lA47d

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 14:10:05 +0300
Лукашэнка падтрымаў права Ірану на ядзерную праграму і назваў санкцыі «эканамічным тэрарызмам»

https://smarturl.click/MGxVo

«Беларусь лічыць эканамічным тэрарызмам незаконныя абмежавальныя захады, уведзеныя супраць Менску і Тэгерану калектыўным Захадам. Нашы рэспублікі пасьпяхова супрацьстаяць гэтай агрэсіўнай і крывадушнай санкцыйнай вайне», — падкрэсьліў ён.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 13:05:23 +0300
Па-беларуску выйшаў культавы літоўскі раман пра часы Вялікага Княства Літоўскага

https://smarturl.click/5ZqEo

Выйшлі першыя дзьве кнігі самай значнай падзеі літоўскай літаратуры ХХІ стагодзьдзя — гістарычнага чатырохкніжжа Крысьціны Сабаляўскайце «Silva rerum», адзначылі ў выдавецтве. Кнігі сэрыі налічваюць у Літве ўжо больш за 20 перавыданьняў.

✏️ «Гэта захапляльная сага шляхецкага роду Нарвойшаў гербу Касьцеша ад сярэдзіны XVII стагодзьдзя праз усё XVIII-е аж да канца існаваньня нашага Вялікага Княства. Дагэтуль яна была перакладзеная на латыскую і польскую мову, але нікому гэтая яскравая і драматычная гісторыя ня будзе так блізкая, як двум народам — літоўцам і беларусам. Падзеі сэрыі адбываюцца як у Вільні, гэтак і ў розных кутках Княства — ад жамойскай вёскі да Нясьвіжу і Слуцку», — напісала выдавецтва.

Пераклад зь літоўскай мовы зрабіў Сяргей Шупа. Кнігі ўжо паступілі ў продаж.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 12:08:29 +0300
🎭 Купалаўскі без купалаўцаў. Чым цяпер зарабляе галоўны тэатар краіны і як жывуць яго былыя зоркі

https://smarturl.click/20V7z

Пяць гадоў таму Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы рыхтаваўся ўрачыста адсьвяткаваць 100-годзьдзе. Аднак падзеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў перакрэсьлілі ўсе пляны, кардынальна зьмяніўшы і сам тэатар, і лёсы актораў.

Цяпер галоўны тэатар краіны зарабляе канцэртамі расейскай папсы. 23 жніўня там адбудуцца «Танцы на шкле» з удзелам Дзімы Білана, Уладзіміра Прасьнякова і Дзіяны Арбенінай. А нядаўна ў тэатры зьявілася новая паслуга — «Правядзеньне цырымоніі ўзяцьця шлюбу».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 11:51:03 +0300
У Польшчы недалёка ад межаў зь Беларусьсю і Ўкраінай упаў і выбухнуў неапазнаны аб’ект

https://smarturl.click/kZOo2

Увечары 19 жніўня ў вёсцы Асіны ў Люблінскім ваяводзтве Польшчы нешта ўзарвалася, у выніку выбітыя вокны і пашкоджаныя дзьверы адной з пабудоваў.

Пра выпадак паінфармавала паліцыя Польшчы раніцай 20 жніўня.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 10:52:24 +0300
✈️ У Вільні ноччу заўважылі дрон, Віленскі аэрапорт спыняў палёты

https://smarturl.click/AxAO3

«Мы можам пацьвердзіць, што сёньня каля поўначы атрымалі інфармацыю ад спэцыялістаў Oro Navigacija пра бесьпілётнік, які заўважылі ў горадзе Вільні, у аддаленьні ад аэрапорту», — сказаў прадстаўнік аэрапорту Тадас Васіляўскас у камэнтары агенцтву Elta.


Паводле яго слоў, службы прынялі дадатковыя захады. Узмацнілі патруляваньне і маніторынг у кірунку, указаным Oro Navigacija.

Рух паветраных апаратаў быў прыпынены прыкладна на паўгадзіны, усе апэрацыі аэрапорту цалкам адноўленыя каля 00:35.

🖍 Паводле папярэдніх зьвестак, гэты бесьпілётнік не прыбыў з замежнай краіны.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 10:40:01 +0300
Лукашэнка агучыў галоўныя сфэры супрацы з Іранам: ад сельгаспрадукцыі да вайсковай прадукцыі і тэхналёгій

https://smarturl.click/3Qeo8

У сваю чаргу прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян на перамовах у Менску закрануў пытаньне санкцый і стаўленьне ЗША.

Таксама Лукашэнка перадаў прывітаньне духоўнаму лідэру Ірану.

«Мы гатовыя да абмеркаваньня любых пытаньняў. Закрытых тэмаў у нас няма, мы гатовы супрацоўнічаць у пытаньнях ад забесьпячэньня харчаваньнем насельніцтва вашай краіны да вайскова-тэхнічнай супрацы. Тут няма ніякіх сакрэтаў. Мы не сябруем супраць кагосьці. Мы ўсё робім на карысьць нашых народаў — іранскага і беларускага», — сказаў Лукашэнка.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 10:13:17 +0300
У ЗША заявілі, што не выключаюць паветранай падтрымкі ў якасьці гарантыі бясьпекі Ўкраіны

https://smarturl.click/lA4Rd

Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт заявіла, што паветраная падтрымка ЗША зьяўляецца «варыянтам і магчымасьцю» ў рамках забесьпячэньня гарантый бясьпекі Ўкраіне.

Прэс-сакратарка адзначыла, што ЗША могуць аказаць паветраную падтрымку або ўдзельнічаць у «каардынацыі» дзеяньняў украінскіх сіл, магчыма, маючы на ўвазе абмен выведнымі зьвесткамі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 09:26:17 +0300
У чарзе на выезд зь Беларусі ў Польшчу больш як 4700 легкавікоў

https://smarturl.click/dwlx4

У ноч з 19 на 20 жніўня чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» дасягнула 4770 легкавых аўтамабіляў і 140 аўтобусаў. Такія зьвесткі зафіксаваў ДПК Беларусі на 2:00.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 08:47:53 +0300
У Манголіі затрымалі фізыка-атамніка Ажароўскага, пасьлядоўнага крытыка АЭС у Астраўцы

https://smarturl.click/OLayD

Андрэй Ажароўскі правяраў у Манголіі звалку старых радыяактыўных адыходаў.

У сваім тэлеграм-канале Ажароўскі паведаміў, што яго амаль 12 гадзінаў «вазілі па стэпе», але так і не адказалі на ягоныя пытаньні, чаму затрымалі і чаму нельга правесьці апытаньне-допыт адразу на месцы.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Wed, 20 Aug 2025 07:00:38 +0300
Ужо сёньня: 106-я гадавіна сьмерці Івана Луцкевіча

https://smarturl.click/L3EdW

Іван Луцкевіч — беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёньня таксама
1896 — запатэнтаваны тэлефон з наборным дыскам.
1937 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.
1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.
1991 — Эстонія абвясьціла незалежнасьць ад СССР.
1991 — у Маскве больш за 100 000 чалавек пратэставалі супраць путчу ГКЧП; у Менску адбыўся мітынг БНФ.
1998 — Найвышэйшы суд Канады адмовіў Квэбэку ў незалежнасьці.
2020 — Крэмль заявіў, што перамовы зь беларускай апазыцыяй будуць лічыцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы.

🍃 Нарадзіліся: Тадэвуш Рэйтан, Балеслаў Прус, Раймон Пуанкарэ, Ігар Чаквін.

🕯 Памерлі: Аляксандар Ягайлавіч, Уладзімер Пракулевіч, Леў Троцкі, Баляслаў Грабінскі, Віталь Скалабан.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 22:04:37 +0300
Галоўнае за 19 жніўня

«Аддаць Данбас — гэта як аддаць Флёрыду». ЗША, Украіна і Эўропа дамовіліся пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна і ня толькі

110 даляраў за квіток да Вільні, содні ў чэргах па дарозе ў Варшаву. Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам

«ПіК Свабоды». Магда: «Паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп выбірае Лукашэнку». Вячорка: «Трамп можа стаць героем для многіх беларусаў»

Валянтэры вызвалілі сёлета з рабства ў Расеі восем беларусаў

У Беларусь з Ірану ўвязуць бульбу, памідоры, агуркі і яблыкі. Паглядзелі, у якіх аб’ёмах

Фонд BySol зьбірае грошы для 244 дзяцей палітвязьняў

Трамп: Украіна ня ўступіць у NATO, але атрымае «шмат зямлі»

• Расея і Ўкраіна празь Беларусь абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў

• У Беларусі прызналі экстрэмісцкай суполку ў «Аднаклясьніках», якая падтрымлівае «ДНР» і «ЛНР»

• Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Грузіі дэпартаваць беларускага праваабаронцу
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 21:38:08 +0300
Прэс-сакратарка Лукашэнкі Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Зяленскага і Пуціна

https://smarturl.click/mBy5o

Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Ўладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім, калі гэта патрабуецца для забесьпячэньня міру. Пра гэта прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію расейскаму выданьню «Ведомости».

«Беларусь на ролю пасярэдніка не напрошвалася і не напрошваецца, але калі трэба для міру ў нашай брацкай рэспубліцы — мы любую сустрэчу арганізаваць гатовыя. І правядзем усё на най вышэйшым узроўні. Але гэтую тэму прэзыдэнт Беларусі з амэрыканскім калегам [з Трампам падчас іх тэлефоннай размовы] не абмяркоўвалі», — сказала Эйсмант.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 21:21:35 +0300
МЗС Беларусі ўвяло асабісты запіс на апастыль, запісацца анлайн нельга

https://smarturl.click/AxAX3

Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных спраў Беларусі часова адмяніла жывую чаргу на падачу дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляецца на сайце ведамства.

Папярэдні запіс заведзены «ў сувязі зь вялікай колькасьцю зваротаў для ажыцьцяўленьня працэдуры прастаўленьня апастылю / легалізацыі афіцыйных дакумэнтаў».

Запісацца можна
▪️ толькі асабіста,
▪️ толькі з 9 да 10 раніцы чатыры дні на тыдзень,
▪️ толькі першым 50 ахвотным.

Раней гэтую працэдуру можна было зрабіць па жывой чарзе.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 21:04:12 +0300
У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі?

Украінскі палітоляг Яўген Магда: «Відавочна, што беларускім дэмакратычным сілам трэба зразумець сваё месца ў гэтай сытуацыі і не шукаць удзелу ў замежнапалітычнай залучанасьці, але трэба намагацца нагадаць пра сябе Дональду Трампу і іншым заходнім лідэрам. Выбачайце, мне ня хочацца гэтага гаварыць, але паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп відавочна выбірае Лукашэнку».

Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка: «Мы разумеем, што непрыемна, што называюць Лукашэнку высокапаважаным прэзыдэнтам, але мы разумеем, што гэта кошт, які трэба плаціць за тое, каб людзі выйшлі на свабоду. І калі такое атрымаецца, гэта будзе перамога. Нашая задача — скарыстацца момантам і максымум зь яго выціснуць».

❤️ Размова цалкам — у «Піку Свабоды»
https://smarturl.click/Y3Xg0
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 19:59:20 +0300
АПК заклікае ўлічваць Беларусь у формуле эўрапейскай бясьпекі

https://smarturl.click/aRLx0

Аб’яднаны пераходны кабінэт пачаў кансультацыі з дыпляматамі краін, што ўдзельнічалі 18 жніўня ў перамовах у Вашынгтоне па Ўкраіне, паведаміў намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка (на фота).

Ужо адбыліся сустрэчы з паслом Фінляндыі і прадстаўніком Францыі ў Польшчы. У плянах — кантакты з дыпламатамі Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША і Ўкраіны.

«Мы даводзім пазыцыю важнасьці ўлічваць сытуацыю ў Беларусі пры выпрацоўцы формулы гарантый бясьпекі ў Эўропе», — сказаў Латушка.


«Толькі зьмена ўнутранай рэпрэсіўнай палітыкі, дыялёг зь беларускім грамадзтвам могуць стварыць перадумовы, калі Беларусь перастане быць пагрозай», — дадаў ён.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 19:20:17 +0300
🇺🇳 Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Грузіі дэпартаваць беларускага праваабаронцу

https://smarturl.click/E1dZV

Камітэт прыняў да разгляду скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісьляка супраць Грузіі, якая адмовіла яму ў прытулку.

❌ Камітэт запатрабаваў ад уладаў Грузіі не высылаць Кісьляка ў Беларусь да завяршэньня працэдуры разгляду.

🇬🇪 Тбілісі павінен да 19 лютага 2026 г. даць свае тлумачэньні наконт скаргі.

⌛️ Яе разгляд можа заняць ад 2 да 5 гадоў.

Кісьляк цяпер знаходзіцца ў Грузіі з статусам «у дэпартацыі». Ён атрымае часовае пасьведчаньне асобы.

У першай палове 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку траім непаўналетнім.

ℹ️ Крыніца — «Позірк»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 18:49:01 +0300
🇺🇸🇺🇦 Трамп: Украіна ня ўступіць у NATO, але атрымае «шмат зямлі»

https://smarturl.click/aRLxb

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрвію Fox News паведаміў, што Уладзімір Пуцін пагадзіўся на асабістую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

• Пуцін і Зяленскі спачатку правядуць сустрэчу сам-насам, а ўжо потым зь ім.

• Украіна ня можа ўступіць у NATO і вярнуць сабе анэксаваны Крым.

• Але Кіеў «атрымае шмат зямлі» ў рамках мірнага ўрэгуляваньня.

🪖 Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія, паводле Трампа, гатовыя разьмясьціць войскі ва Ўкраіне, але ЗША гэтага ня зробяць, пакуль ён прэзыдэнт. Крэмль раней заяўляў, што катэгарычна выключае падобны сцэнар.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 18:29:30 +0300
У 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай у РАУС забралі імянны гадзіньнік

https://smarturl.click/AxAX9

Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».

У панядзелак 18 жніўня супрацоўнікі міліцыі даставілі Ніну Багінскую ў РАУС на машне і адвялі на трэці паверх. У адным з кабінэтаў зь ёй размаўляў мужчына ў цывільным.

Празь нейкі час актывістка спачатку выйшла зь міліцыі, а потым туды вярнулася і паведаміла, што з кішэні курткі зьнік яе гадзіньнік.

Чалавек у цывільным сказаў жанчыне, што гадзіньнік ня верне, бо яго адправяць на экспэртызу.

Выдаць Багінскай які-небудзь дакумэнт ці хаця б расьпіску аб тым, што ён забраў гадзіньнік, той чалавек адмовіўся.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 18:10:30 +0300
❗️Валянтэры вызвалілі сёлета з рабства ў Расеі восем беларусаў

https://smarturl.click/7v9XX

Беларусы паехалі ў Расею на заробкі, а мусілі працаваць без аплаты і магчымасьці вярнуцца дадому ці нават паведаміць пра сваю долю сваякам.

«Пад рознымі падставамі і ўгаворамі грамадзян Беларусі запрашаюць на працу, абяцаюць 2500–3500 рублёў за зьмену, а пасьля забіраюць дакумэнты і перавозяць празь мяжу. Ужо тут, у Падмаскоўі, яны працуюць на складах і будоўлях, не атрымліваюць ні капейкі заробку, пры гэтым іх бʼюць у выпадку адмовы ад працы», — пішуць валянтэры.


Яны падазраюць, што існуе «арганізаваная трансгранічная плынь бясплатнай працоўнай сілы» зь Беларусі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 17:10:53 +0300
🇨🇭 Швайцарыя надасьць Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду для перамоваў

https://smarturl.click/lA4bq

Швайцарыя надасьць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнародным крымінальным судом у Гаазе на сваёй тэрыторыі, калі Масква і Кіеў абяруць краіну для перамоваў на найвышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іньяцыё Касіс.

На прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак, якую цытуе агенцтва AFP, міністар растлумачыў такую магчымасьць спэцыяльна створанай летась працэдурай. Урад вырашыў не выконваць міжнародныя ордэры на арышт, калі абвінавачаныя прыбылі ў краіну на мірныя перамовы, а не для прыватнага візыту.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што спрабуе арганізаваць перамовы паміж Пуціным і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 16:13:11 +0300
У Беларусі прызналі экстрэмісцкай суполку ў «Аднаклясьніках», якая падтрымлівае «ДНР» і «ЛНР»

https://smarturl.click/MGxBa

Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.

У суполцы больш за 160 тысяч удзельнікаў. Група, як адзначаецца на яе старонцы, створаная для тых, хто «сапраўды любіць сваю краіну» і «клапоціцца пра яе будучыню».

Адміністратары суполкі сьцьвярджаюць, што яе ўдзельнікі «не распальваюць міжнацыянальную варожасьць», а выступаюць «за адзінства і росквіт усіх народаў і нацыянальнасьцяў».

На тытульнай старонцы групы разьмешчаны каляж са сьцягамі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», а таксама надпіс «Мір Данбасу».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 15:47:01 +0300
🇺🇦 Расея і Ўкраіна празь Беларусь абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў

https://smarturl.click/8pVyQ

Украінскі Каардынацыйны штаб паведаміў, што сярод іх — целы пяці ўкраінскіх абаронцаў, якія загінулі ў палоне, хоць былі ў сьпісах на абмен як цяжкапараненыя.

Усе целы пройдуць судова-мэдычную экспэртызу, бо раней Расея перадавала і целы сваіх вайскоўцаў разам з украінскімі.

Украіна настойвае на неадкладным вызваленьні ўсіх цяжкахворых і параненых.

Расеі вярнулі 19 целаў. Украінскаму войску, што адступае, цяжэй эвакуаваць з поля бою целы загінулых, тлумачаць дыспарытэт экспэрты.

Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 15:34:50 +0300
❤️Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым доме

• Які галоўны вынік перамоваў у Белым доме Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў, якія прыехалі падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны?

• Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі?

• У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі?

У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.

📱 Глядзець: https://www.youtube.com/live/txtMQL2jQsI

📄 Чытаць: https://smarturl.click/Y3Xg0
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 15:05:04 +0300
На мяжы зь Літвой пераход Каменны Лог спыняў працу, каб «наладзіць праграмнае забесьпячэньне»

https://smarturl.click/20V6l

У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што пропуск аўтамабіляў і фізычных асобаў спынілі часова з 11:30 19 жніўня.

🚛 🛻 Як вынікае з афіцыйных зьвестак памежнага камітэту, на 12.00 выезду ў Літву з Каменнага Логу чакалі 340 грузавікоў і 110 легкавых аўтамабіляў.

А 14:54 Памежны камітэт паведаміў, што пропуск аўтамабіляў аднавіўся.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 15:00:12 +0300
🔎 Увага, пошук!

Шукаем былых ці цяперашніх супрацоўнікаў «Амкадору». Калі гэта вы, адгукніцеся, калі ласка.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37060571050
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 14:34:04 +0300
110 даляраў за квіток да Вільні, содні ў чэргах па дарозе ў Варшаву. Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам

https://smarturl.click/Re2kJ

Беларусам усё складаней трапіць у суседнія эўрапейскія краіны. Да візавых праблемаў дадаліся транспартныя.

15 жніўня стала вядома пра намер уладаў Літвы абмежаваць колькасьць аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй. Першым пра гэта паведаміў літоўскі міжнародны перавозьнік Eurolines, пасьля пра скарачэньні аўтобусных маршрутаў заявілі і беларускія транспартныя кампаніі.

Некалькі дзён было не зусім зразумела, на які пэрыяд скасаваныя рэйсы, але ўрэшце літоўскія ўлады патлумачылі, што ліцэнзіяў не адновяць. Зараз паміж Менскам і Вільняй засталося толькі каля дзесяці рэйсаў штодня (колькасьць залежыць ад дня тыдня). Пры гэтым частка зь іх транзытныя, у Коўна і Рыгу.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 14:11:01 +0300
У ХАМАС пагадзіліся на 60-дзённае перамір’е, Ізраіль вывучае гэтую прапанову

https://smarturl.click/DYnkb

Агенцтва з спасылкай на публікацыю ў эгіпецкім дзяржаўным выданьні «Аль-Кагіра» адзначыла, што плян прадугледжвае пачатковае 60-дзённае перамір’е, частковае вызваленьне ізраільскіх закладнікаў і некаторых палестынскіх зьняволеных, палажэньні, якія дазваляюць перадачу дапамогі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 13:51:44 +0300
Фонд BySol зьбірае грошы для 244 дзяцей палітвязьняў

https://smarturl.click/0BmOL

Дапамагчы сем’ям палітзьняволеных сабраць дзяцей у школу і садок — мэта акцыі.

На сёньня фонд атрымаў 151 заяўку на дапамогу 244 дзецям палітзьняволеных — ужо вызваленых і тых, хто яшчэ ў няволі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 13:33:40 +0300
У МЗС Расеі адрэгавалі на плян перамоў з Украінай пры ўдзеле ЗША

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Россия-24», перадае ТАСС.

🗣 «Мы не адмаўляемся ні ад якіх формаў працы — ні ад двухбаковых, ні ад трохбаковых, прэзыдэнт [Расеі] пра гэта неаднаразова казаў. Галоўнае, каб <…> любыя фарматы ўключаліся не дзеля таго, каб раніцой нехта напісаў у газэтах ці ўвечары паказаў па тэлевізары, ці потым пляткарыў у сацыяльных сетках, а дзеля таго, каб паступова, пачынаючы з экспэртнага ўзроўню і далей, праходзячы ўсе неабходныя ступені, рыхтаваць саміты. Вось такі сур’ёзны падыход мы будзем падтрымліваць», — сказаў Лаўроў.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 12:49:44 +0300
«Аддаць Данбас — гэта як аддаць Флёрыду». ЗША, Украіна і Эўропа дамовіліся пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна і ня толькі

https://smarturl.click/e0OkX

У Белым доме адбыліся шматгадзінныя перамовы паміж ЗША, Украінай, лідэрамі Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі, NATO і Эўрапейскай камісіі аб дасягненьні міру ва Ўкраіне. Прэзыдэнт ЗША Трамп патэлефанаваў расейскаму кіраўніку Пуціну.

Карэспандэнт Украінскай службы Радыё Свабода Расьціслаў Хоцін аналізуе асноўныя моманты перамоваў і рашэньняў, а таксама цікавыя моманты, якія суправаджалі гэтую беспрэцэдэнтную падзею ў Вашынгтоне.

#rfe_rl
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 12:16:31 +0300
Закончыў працу ў Офісе Ціханоўскай дарадца ў эканоміцы Алесь Аляхновіч

https://smarturl.click/b5OjL

Алесь Аляхновіч назваў сваю працу ў Офісе Ціханоўскай пэрыядам «вялікай адказнасьці», «складаных выклікаў» і «часам натхненьня» і падзякаваў за магчымасьць працаваць у камандзе.

Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што Аляхновіч спыніў супрацу з Офісам «з асабістых прычынаў».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 11:35:12 +0300
У Беларусь з Ірану ўвязуць бульбу, памідоры, агуркі і яблыкі. Паглядзелі, у якіх аб’ёмах

https://smarturl.click/nVQn7

Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.

Як адзначаецца ў апублікаванай на нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, квоты разьмяркуюць згодна з адпаведным рашэньнем калегіі Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 11:17:13 +0300
Падчас перамоваў у ЗША Расея ўдарыла па Палтаўшчыне: больш за тысячу спажыўцоў засталіся безь сьвятла

https://smarturl.click/Re2VJ

У ноч на 19 жніўня Расея атакавала Палтаўскую і Днепрапятроўскую вобласьці, абстрэльвала памежныя рэгіёны, найперш Харкаўскую вобласьць.

Паводле апэратыўнага камандаваньня Паветраных сілаў Украіны, для абстрэлу расейскія войскі выкарысталі 270 дронаў і 10 ракет.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 10:31:51 +0300
Чарга на выезд у Польшчу перавысіла 4600 аўтамабіляў

https://smarturl.click/Re2VW

Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд. Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 6-ю раніцы яна складала 4650 аўтамабіляў.

Таксама ў чарзе расьце колькасьць аўтобусаў. Уначы іх колькасьць дасягнула 140 штук.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 09:31:13 +0300
Акцыён па продажы кватэры Аляксандры Герасімені праваліўся

У Менску на 19 жніўня плянаваліся таргі чатырохпакаёвай кватэрай, у якой была прапісана спартоўка Аляксандра Герасіменя. Аднак аўкцыён не адбыўся.

Прычына – не знайшлося ахвочых набыць нерухомасьць. Аб'яву разьмяшчалі на сайце «БелЮрЗабеспячэньне».

4-пакаёвую кватэру, дзе была зарэгістраваная алімпійская прызэрка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя зь сямʼёй, улады выставілі на таргі 19 жніўня. Паводле спартоўкі, кватэра належала ня ёй, а ейнаму сваяку, але была арыштаваная разам зь іншай маёмасьцю яшчэ ў 2022 годзе, калі Герасіменю завочна асудзілі.

Тады спартоўцаў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці і буйнымі штрафамі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 08:52:42 +0300
У Беларусі забілі сёмага мядзьведзя з моманту дазволу паляваць на яго

У ноч з 15 на 16 жніўня ў Гарадоцкай паляўнічай гаспадарцы паляўнічы застрэліў мядзьведзя ўзростам 3-4 гады, паведаміла Беларускае аб'яднаньне паляўнічых і рыбаловаў (БАПР).

Агулам у 2025 годзе ў беларускіх лясах плянуецца «здабыць» 20 бурых мядзьведзяў.

Паляваньне на бурага мядзьведзя ў Беларусі дазволілі з 1 ліпеня 2025 году пасьля працяглага перапынку, нягледзячы на статус чырвонакніжнай жывёлы. Фармальнай нагодай стала нібыта вялікая колькасьць мядзьведзяў у лясах Беларусі.

Здымак БАПР
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 08:33:33 +0300
Вярхоўны суд Ірану падтрымаў сьмяротны прысуд зьняволенай актывістцы руху рабочых празь некалькі месяцаў пасьля адмены першага

Першы сьмяротны прысуд Шарыфе Махамадзі скасавалі ў кастрычніку 2024 году, калі Вярхоўны суд заявіў, што абвінавачваньне мае «недахопы і неадназначнасьці». Другое рашэньне вынесьлі ў лютым, а цяпер адвакат Махамадзі, Амір Раісьян, паведаміў іранскай штодзённай газэце «Sharq», што суд падтрымаў прысуд, нягледзячы на тое, што «недахопы і неадназначнасьці» засталіся нявыпраўленымі.

Стрыечны брат асуджанай, Віда Махамадзі, сьцьвярджае, што судзьдзя, які старшынюе ў новым судзе, зьяўляецца сынам судзьдзі, які вынес першапачатковы сьмяротны прысуд.

Махамадзі была першапачаткова асуджаная да сьмяротнага пакараньня ў ліпені 2024 году па абвінавачваньні ва «ўзброеным паўстаньні супраць дзяржавы», а таксама ў сяброўстве ў незалежным прафсаюзе і забароненай курдзкай сэпаратысцкай арганізацыі, якая базуецца ў паўаўтаномным курдзкім рэгіёне Іраку. Яе сям’я адмаўляе абвінавачваньні, заяўляючы, што яна ня мела сувязяў ні зь якой палітычнай групай ні ў краіне, ні за яе межамі. Паводле слоў яе сям'і, пасьля арышту яе катавалі ў турме, і яна правяла некалькі месяцаў у адзіночнай камэры.

У 2024 годзе ў Іране было пакарана смерцю як мінімум 901 чалавек, у тым ліку 31 жанчына.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 07:03:16 +0300
Ужо сёньня: гадавіна жнівеньскага путчу ў Маскве

https://smarturl.click/e0Ov9

19 жніўня 1991 году ў СССР адбылася спроба дзяржаўнага перавароту: ГКЧП адхіліў ад улады Міхаіла Гарбачова і абвясьціў надзвычайнае становішча. У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ асудзілі путч і запатрабавалі скліканьня сэсіі Вярхоўнага Савету, а ўвечары БНФ правёў мітынг.

Сёньня таксама:
1562 — пад Невелем гетман Радзівіл Руды разьбіў маскоўскае войска.
1587 — Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім.
1888 — у Бэльгіі прайшоў першы конкурс прыгажосьці.
1925 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Жыцьцё Беларуса».
1989 — Тадэвуш Мазавецкі стаў першым некамуністычным прэм’ерам у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

🍃 Нарадзіліся: Зыгмунт Чаховіч, Габрыэль «Како» Шанэль, Баляслаў Слосканс, Жан Піяжэ, Барыс Мікуліч, Віктар Гардзей, Альгерд Невяроўскі.

🕯 Памерлі: Аляксандар Ягелончык, Блез Паскаль, Джэймс Ват, Сяргей Дзягілеў, Фэдэрыка Гарсія Лёрка, Язэп Воўк-Левановіч, Аркадзь Маўзон, Мікола Купрэеў, Алеся Фурс.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 02:48:28 +0300
Дональд Трамп: Праблема зьніклых дзяцей займае першае месца ў нашым парадку дня

Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у сацыяльнай сэтцы Truth.

Ён абмяркоўваў гэтае пытаньне з старшынёй Эўрапейскай камісіі Урзуляй фон дэр Ляен (на фота).

«Гэтая тэма вельмі блізкая і для маёй жонкі Мэланіі. Сёньня гэтае пытаньне займае першае месца ў нашым парадку дня, і ўвесь сьвет будзе працаваць разам, каб яго вырашыць і, мы спадзяёмся вярнуць дзяцей у іх родныя семʼі!» — адзначыў Трамп.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 02:33:17 +0300
Пасьля перамоваў у Белым доме прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выйшаў да журналістаў

Паводле Зяленскага, Трамп паабяцаў дапамагчы ў абмене палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх», які будзе тычыцца ня толькі вайскоўцаў, але і цывільных, у прыватнасьці журналістаў і палітвязьняў.

Зяленскі сказаў, што Пуцін прапанаваў прэзыдэнту ЗША правесьці спачатку двухбаковую сустрэчу Расея — Украіна, а потым — трохбаковую сустрэчу з удзелам Трампа.

Зяленскі заявіў, што пытаньне тэрыторый — «гэта тое, што мы пакінем паміж мной і Пуціным».

Паводле Зяленскага, сума закупкі Ўкраінай амэрыканскай зброі складзе 90 мільярдаў даляраў ЗША.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 01:26:57 +0300
Трамп: Я пачаў падрыхтоўку да трохбаковай сустрэчы

Дональд Трам ахарактарызаваў сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і іншымі эўрапейскімі лідэрамі як вельмі добрую ў сваім допісе ў Truth.

🗣 «Падчас перамоў мы абмеркавалі гарантыі бясьпекі для Ўкраіны, якія будуць узычаныя рознымі эўрапейскімі краінамі ў каардынацыі са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

Усе вельмі задаволеныя магчымасьцю міру для Расеі і Ўкраіны. Пасьля заканчэньня сустрэч я патэлефанаваў прэзыдэнту Пуціну і пачаў падрыхтоўку да сустрэчы, месца правядзеньня якой пакуль ня вызначана, паміж прэзыдэнтам Пуціным і прэзыдэнтам Зяленскім. Пасьля гэтага сустрэча адбудзецца ўжо ў трохбаковым фармаце — з удзелам двух прэзыдэнтаў і мяне самога.

Гэта вельмі гэта вельмі добры, але першы крок да заканчэньня вайны, якая доўжыцца амаль чатыры гады», — напісаў Трамп.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Tue, 19 Aug 2025 00:07:20 +0300
Cустрэча Дональда Трампа з эўрапейскімі лідэрамі скончылася

А 00:01 мясцовага часу журналіст BBC Бэрнд Дэбусман паведаміў, што сустрэча Дональда Трампа з эўрапейскімі лідэрамі скончылася. Яна цалкам прайшла за зачыненымі дзьвярыма. Што абмяркоўвалі ці будуць нейкія паведамленьні, пакуль невядома.

Крыніцы ва ўкраінскай дэлегацыі ў Белым доме паведамілі BBC, што прэзідэнты Трамп і Зяленскі застаюцца ў будынку і працягваюць перамовы — «магчыма, у іншым фармаце».

Таксама стала вядома, што заплянаванае інтэрвію Зяленскага для Fox News скасавалі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 23:49:46 +0300
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перапыніў свае перамовы ў Вашынгтоне з эўрапейскімі лідэрамі, каб патэлефанаваць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, паведаміла нямецкая газэта Bild.

Паводле Bild, сустрэча адновіцца пасьля размовы, якую Трамп першапачаткова зьбіраўся правесьці пасьля заканчэньня перамоў з эўрапейскімі лідэрамі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 23:04:31 +0300
Галоўнае за 18 жніўня

🇱🇹 Viso gero. Беларусы расказваюць, чаму зьяжджаюць зь Літвы

❤️«ПіК Свабоды» Ці вызваліць Лукашэнка ўсіх палітвязьняў? Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Відэа

📱 Лукашэнка выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі? Вэрсія Карбалевіча

• «Выклік для нашай салідарнасьці»: Што значыць вызваленьне 1300 палітвязьняў і ці магчыма гэта

Ці даможацца Трамп вызваленьня беларускіх палітвязьняў? Аналіз Валера Карбалевіча

• Расея пасьля перамоў Пуціна і Трампа не спыняе абстрэлы Украіны. Найбольш пацярпелых — у Харкаве і Запарожжы

• У Беларусі заявілі аб рэкорднай чарзе транспартных сродкаў, якія чакаюць уезду ў краіны Эўразьвязу

• За сацыялягічнае дасьледаваньне пра COVID-19 у Беларусі прысудзілі 7,5 гадоў зьняволеньня

✉️ У Менску асудзілі траіх палітвязьняў у справе «Письмо.бел»

• «Прававая ініцыятыва» зьвярнулася ў ААН з заявай аб парушэньні правоў жанчын у беларускіх турмах

• МУС Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў дакумэнты савецкага ўзору без апастылю

❗️У Белым доме пачалася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 22:52:16 +0300
Трамп, Зяленскі і лідэры краінаў Эўразьвязу выказалі свае пазыцыі перад пачаткам сумесных перамоваў

https://smarturl.click/MGxAE

🔹 Гарантыі бясьпекі
. Усе лідэры пагадзіліся, што галоўнае пытаньне — гарантыі бясьпекі для Ўкраіны. У ЭЗ прапануюць мадэль паводле артыкулу 5 статуту NATO. Макрон падкрэсьліў, што яшчэ адной гарантыяй павінна стаць «магутнае ўкраінскае войска на дзесяцігодзьдзі наперад».

🔹 Спыненьне агню. Эўрапейскія лідэры заклікалі да чым хутчэйшага спыненьня агню. Трамп на гэта адказаў, што ў шасьці войнах, якія ён спыніў, спыненьне агню не было патрэбным.

🔹 Трохбаковы саміт. Трамп заявіў, што пытаньне стаіць «калі», а не «ці адбудзецца» сустрэча з Пуціным і Зяленскім, і што ён ня супраць да яе далучыцца. Пуцін можа прыняць заходнія гарантыі бясьпекі для Ўкраіны, лічыць Трамп.

🔹 Лёс палонных. Зяленскі заклікаў да вызваленьня палонных. Трамп паабяцаў падняць гэтую тэму ў размове з Пуціным.

ℹ️ Месца Зяленскага на прэс-брыфінгу было сьпінай да журналістаў (на фота)
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 22:01:46 +0300
Групавое фота палітычных лідэраў, якія бяруць удзел у перамовах наконт міру ва Ўкраіне ў Белым доме. Зьлева направа —

🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен — старшыня Эўрапейскай камісіі

🇬🇧 Кір Стармэр — прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі

🇫🇮 Аляксандар Стуб — прэзыдэнт Фінляндыі

🇺🇦 Уладзімір Зяленскі — прэзыдэнт Украіны

🇺🇸 Дональд Трамп — прэзыдэнт ЗША

🇫🇷 Эманюэль Макрон — прэзыдэнт Францыі

🇮🇹 Джорджа Мэлёні — прэм’ер-міністарка Італіі

🇩🇪 Фрыдрых Мэрц — канцлер Нямеччыны

🟦 Марк Рутэ — генэральны сакратар NATO
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 21:45:07 +0300
🇵🇱 У Польшчы стварылі асацыяцыю беларускай дыяспары

https://smarturl.click/WRXm6

Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў адзін з ініцыятараў стварэньня асацыяцыі, кіраўнік мэдыяпраекту Belarus Tomorrow Аляксей Дзікавіцкі (на фота).

«Перад намі чарговыя дыскусіі ў справе вызначэньня прыярытэтных кірункаў дзейнасьці, адначасова трэба вывучыць досьвед іншых дыяспараў, абмеркаваць сьпіс магчымых будучых партнэраў і гэтак далей», — напісаў Дзікавіцкі.


Асацыяцыя, адзначыў ён, сярод іншага, мае на мэце прадстаўляць на розных узроўнях інтарэсы беларускай дыяспары ў Польшчы, яе гуртаваньне.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 21:15:08 +0300
У Менску асудзілі траіх палітвязьняў у справе «Письмо.бел»

https://smarturl.click/6WOnE

Аляксандар Мазур і Павел Каранюхін атрымалі па 3,5 году калёніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандар Лыкшын — 3 г. і 7 мес. Усім — штраф 42 тысячы рублёў.

Празь «Письмо.бел» сваякі і сябры дасылалі лісты ўсім вязьням, і толькі каля 10% лістоў былі для палітычных.

Праект працаваў афіцыйна, меў дамову з «Белпоштай». Улады закрылі яго ў сьнежні 2024 году.

Крыніца — «Вясна»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 20:46:44 +0300
Трамп і Зяленскі правялі прэс-сустрэчу ў Белым доме

Трамп заявіў, што бачыць магчымасьць для дасягненьня міру. Ён пацьвердзіў, што ЗША гатовыя даць Украіне «добрую абарону і гарантыі», але ў NATO Ўкраіна ня ўвойдзе. Ён сказаў, што мір павінен быць ня толькі справядлівым, але і доўгатэрміновым. Прычым для падпісаньня мірнай дамовы не абавязкова папярэдне спыняць агонь, адзначыў ён.

На пытаньне пра ўвядзеньне міратворцаў ЗША ва Ўкраіну Трамп адказаў, што ўдзел Эўропы ў гарантаваньні бясьпекі Ўкраіны істотны, бо «ў іх будзе першая лінія абароны». Ён дадаў, што гэтая вайна аказалася «вельмі складанай», хоць ён і спадзяваўся, што яна будзе самай лёгкай з 6 канфліктаў, якія ён спыніў.

Зяленскі падзякаваў Трампу за яго намаганьні па спыненьні забойстваў, а таксама выказаў удзячнасьць Мэланіі за яе ліст Пуціну пра скрадзеных украінскіх дзяцей.

Ён пацьвердзіў гатоўнасьць правесьці прэзыдэнцкія выбары адразу пасьля заканчэньня ваеннага становішча.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 20:25:09 +0300
Украіна будзе гатовая пачаць перамовы пра ўступленьне ў Эўразьвяз да канца году — прэм’ер Сьвірыдэнка

https://www.svaboda.org/a/33506548.html

Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.

Аб гэтым заявіла прэм’ер-міністар Украіны Юлія Свірыдэнка ў панядзелак, падчас прэзэнтацыі праекту Праграмы дзеяньняў ураду, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

«Мы рухаемся да сяброўства ў ЭЗ праз рэформы, праз адкрыцьцё рынкаў і інтэграцыю ў эўрапейскую сыстэму бясьпекі. Мы да канца году завяршаем ключавы этап. Сумесна з Эўрапейскай Камісіяй праводзім афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ, і мы будзем гатовыя пачаць перамовы аб уступленьні па ўсіх шасьці клястэрах. Гэта значыць, тэхнічна, з нашага боку, гэтая гатоўнасьць будзе. І гэта наш стратэгічны прыярытэт, і я лічу, што гэта наш абавязак перад украінскім грамадзтвам», — сказала Свірыдэнка.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 20:01:01 +0300
🇺🇸🇺🇦 У Белым доме пачынаецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
https://smarturl.click/MGxAE

У перамовах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі краінаў і арганізацый Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прэмʼер Вялікай Брытаніі і генэральны сакратар NATO. Галоўная тэма сустрэчы — спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.

Візыт адбываецца праз тры дні пасьля саміту Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным на Алясцы.

Ад сёньняшней сустрэчы чакаюць лёсавызначальных рашэньняў у дасягненьні міру ва Ўкраіне.

📱 Жывы эфір, прысьвечаны перамовам, вядуць Украінская служба Радыё Свабода і «Настоящее время».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 19:19:20 +0300
Ці даможацца Трамп вызваленьня беларускіх палітвязьняў? Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/dwlW3

Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх вязьняў. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе тры магчымыя сцэнары далейшага разьвіцьця падзей.

1️⃣ У адказ на тэлефанаваньне Трампа варта спадзявацца на новыя вызваленьні палітвязьняў.

2️⃣ У выпаду, калі саміт прэзыдэнтаў Расеі, Украіны і ЗША адбудзецца ў Менску, шанцы на вызваленьне палітзьняволеных моцна ўзрастаюць.

3️⃣ Калі амэрыканскі бок не дачакаецца вызваленьня палітвязьняў, то цікавасьць каманды Трампа да гэтай тэмы можа зьнікнуць.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 18:45:16 +0300
📱 Лукашэнка выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі? Вэрсія Карбалевіча

Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных. Празь дзень Трамп зноў публічна згадаў зьняволеных у Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць, што гэта можа азначаць.

https://youtu.be/9dM2575cKmU
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 18:14:16 +0300
Яшчэ аднаго беларуса польская пракуратура абвінаваціла ў падрыхтоўцы дывэрсіі ў Польшчы

https://smarturl.click/9oMA5

27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксе Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе reform.news.

Беларуса затрымалі 13 жніўня ў Варшаве супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Як заяўляе Нацыянальная пракуратура Польшчы, у ліпені 2025 годзе Віталь C. зьбіраў інфармацыю аб складзе ў Люблінскім ваяводзтве, здымаў яго на відэа і фатаграфаваў, перадаў гэтыя матэрыялы прадстаўнікам замежнай выведкі і зьбіраўся падпаліць склад. Беларус прызнаў віну і даў паказаньні.

Па хадайніцтве пракурора 14 жніўня суд у Любліне абраў для беларуса меру стрыманьня ў выглядзе арышту на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 17:40:49 +0300
«Выклік для нашай салідарнасьці»: Што значыць вызваленьне 1300 палітвязьняў і ці магчыма гэта

https://smarturl.click/aRL7X

Дональд Трамп заявіў, што яны з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі вызваленьне 1300 вязьняў з турмаў Беларусі. Мы распыталі праваабаронцаў, што гэта значыць і як дапамагчы такой колькасьці людзей адразу.

Павал Сапелка зь «Вясны» зазначыў, што нягледзячы на размовы пра вызваленьне, улады працягваюць і ўзмацняюць рэпрэсіі. Праваабаронца лічыць, што ўлада не атрымала дастатковых падставаў для спыненьня перасьледу грамадзян. Вызваленьне такой вялікай групы людзей было б вялікай радасьцю, але гэта не азначала б адлігі.

Прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў лічыць, што калі і адбудзецца масавае вызваленьне, яно будзе паступовым і расьцягнецца на тыдні. З улікам папярэдняга досьведу, магчыма, людзей будуць прымусова дэпартаваць. У такім выпадку спатрэбіцца мабілізацыя рэсурсаў беларускай дыяспары.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 17:19:40 +0300
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да эўрапейскіх лідэраў зь лістом пра беларускае пытаньне ў часе перамоваў па Ўкраіне

https://smarturl.click/kZOAX

У лісьце Ціханоўская падкрэсьліла неабходнасьць «падтрымліваць пазыцыю ЭЗ адносна Ўкраіны». Для гэтага, паводле Ціханоўскай, павінны быць захаваныя «павага да тэрытарыяльнай цэласнасьці, поўны сувэрэнітэт, гарантыі бясьпекі і недапушчальнасьць таго, каб Расея мела „права вэта“ на ўдзел Украіны ў міжнародных арганізацыях і саюзах».

На думку дэмакратычнай лідэркі, Беларускае пытаньне павінна быць улічанае таму, што «што агрэсія пачалася з тэрыторыі Беларусі праз палітыку Лукашэнкі», а таму «бясьпека ў рэгіёне немагчымая без вырашэньня беларускага пытаньня». Пад «вырашэньнем беларускага пытаньня» Ціханоўская разумее спыненьне масавых рэпрэсій, вызваленьне палітвязьняў, аднаўленьне грамадзка-палітычнага жыцьця, забесьпячэньне нацыянальнага дыялёг і мірны транзыт улады.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001044717652 Mon, 18 Aug 2025 16:41:21 +0300
МУС Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў дакумэнты савецкага ўзору без апастылю — СМІ

https://smarturl.click/nVQW4

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў у рамках легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю. Пра гэта са спасылкай на МУС Польшчы паведамляе тэлеканал “Белсат”.

Адзначаецца, што МУСіА накіравала ў мясцовыя органы інфармацыйны ліст. У ім гаворыцца, што беларускія дакумэнты савецкага ўзору “павінны ацэньвацца гэтак жа, як і раней, і апастыль не павінен запытвацца ў кожным выпадку (кіраўнік ЗАГСу павінен ацэньваць пададзены яму дакумэнт у кантэксьце праведзенай працэдуры)”. Толькі калі кіраўнік ЗАГСу “сумняваецца ў афіцыйным характары дакумэнту”, ён “можа запытаць яго пацьверджанне, напрыклад, апастыль”, падкрэсьліваецца ў публікацыі.

У міністэрстве паабяцалі разаслаць у мясцовыя органы ўлады яшчэ адзін такі ліст, каб яго сутнасьць “не выклікала сумневаў”.
Подробнее
]]>