Лента постов канала Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) https://t.me/viasna96 Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 ru https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 18:18:19 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 17:32:57 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 17:04:46 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 16:40:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 16:19:25 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 15:46:59 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 15:05:12 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 14:05:29 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 12:45:24 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 12:00:39 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 11:16:07 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 10:45:20 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 22 Aug 2025 10:05:10 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 17:01:06 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 16:34:47 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 15:45:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 15:15:05 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 14:05:14 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 13:45:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 12:09:02 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 12:02:07 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 11:00:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 10:34:31 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 21 Aug 2025 10:02:24 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 17:31:08 +0300
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Жыве Беларусь!
А наша возьме ўсё адно!
І Беларусі — жыць!
Дабро перамагае зло —
Інакш не можа быць!».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 16:34:18 +0300
🎒Беларусы сабралі ўжо амаль 10 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў!

Фонд BYSOL збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.

«Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур'ёзнае выпрабаванне. Бо ўвага грамадства здольная падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасці, ні пачуцця бяспекі. Кожны ўнёсак – гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова – знак салідарнасці».


На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 17 жніўня ўключна.

Падтрымаць збор па спасылцы
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 15:15:37 +0300
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 13:45:25 +0300
За першыя паўгода пракуроры Магілёўскай вобласці накіравалі ў суды 99 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У прыватнасці, гаворка пра 24 старонкі ў Instagram, 13 акаўнтаў у TikTok, 12 каналаў на YouTube, 9 Telegram-чатаў і каналаў, 9 інтэрнэт-сайтаў, 4 акаўнты ў «X» (Twitter), 3 акаўнты ў Facebook, а таксама па адной старонцы ў «Аднакласніках» і «Укантакце».

«У шэрагу выпадкаў узнікала неабходнасць накіравання ў Магілёўскую абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі запытаў на прадмет наяўнасці прыкмет экстрэмізму ва ўстаноўленых матэрыялах».


🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 13:12:40 +0300
Супрацоўніка «Гроднажылбуд» затрымалі за «паклёп на Лукашэнку»

Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства. Вядома, што мужчына працаваў у арматурным цэху, цяпер ён у СІЗА.

З гэтай нагоды супрацоўнікаў «Гроднажылбуд» сабралі на размову, падчас якой кіраўніцтва прадпрыемства «асудзіла ўчынак былога супрацоўніка».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 11:45:01 +0300
Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Андрэй Матусенка, які паўтара года праслужыў у Афганістане, цяпер утрымліваецца ён за кратамі, піша «Наша Ніва». Мужчыне 56 гадоў. У асноўным працаваў дальнабойшчыкам, ездзіў паўсюль — Еўрасаюз, Расія, Беларусь, Украіна.

Суд над мужчынам адбыўся ў 2025 годзе ў Віцебскім абласным судзе. Андрэя Матусенку прызналі вінавалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).

Затрымалі мужчыну, меркавана, каля лютага 2025 года. Пасля суда ён застаўся за кратамі. Андрэю пагражала да сямі гадоў калоніі, але дакладны прысуд невядомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 11:00:39 +0300
Гомельская пракуратура дабілася прызнання «экстрэмісцкімі» некалькіх песень

У паведамленні ведамства гаворыцца, што мастацтва «па вызначэнні павінна быць па-за палітыкай», аднак «асобы, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, ажыццяўляюць спробы маніпуляцыі грамадскай думкай у мэтах дэстабілізацыі сітуацыі».

Адным з такіх спосабаў, на думку пракурораў, з'яўляецца «сачыненне і распаўсюд музычных кампазіцый адпаведнай тэматыкі, якія наўпрост ці ўскосна распаўсюджваюць экстрэмісцкія ідэі сярод людзей».

Пракуроры выявілі «дзве песні расійскага выканаўцы, якія змяшчаюць у сабе абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, загадзя ілжывыя звесткі аб сацыяльнай і палітычнай сітуацыі ў дзяржаве, заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне». Яны былі напісаны ў 2020 годзе. Іх назвы не пазначаны.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 10:32:24 +0300
У «экстрэмісцкі» спіс дадалі Instagram-старонкі салідарнасці з Марфай Рабковай

Гаворка пра старонкі «freemarfa» і «free_marfa». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Маладзечнанскага раёну 6 жніўня.

Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года і з таго часу знаходзіцца за кратамі.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 20 Aug 2025 10:03:13 +0300
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «MTN DEW», «Uмлаўт», «МАЛОРИТА | NEWS»;
📍Старонкі ў Instagram «freemarfa», «free_marfa», «annajay.bу», «amialeshka», «freedomwomenbel», «listy.warszawa», «belpride.wro», «lenatrizno», «belfilmacademy», «studfreedombelarus», «hanna_slip_», «cascade, forever», «Karalina Tsiarentsyeva», «ihar.sluchak»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Медиа Полесье», «Каролина Терентьева»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Татьяна Сидорович», «игорь маньковский», «Сергей Гавриленко», «Берёза и Белоозёрск», «АНТИМАИДАН и нас миллионы», «Александр В», «Za Novuiu Belarus!»;
📍TikTok-старонкі «Еурарадыё.Лайт», «BIELARUSKI SAL», «Андрiй Миколайович».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 19 Aug 2025 18:51:22 +0300
78-гадовая актывістка Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Мінску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі гадзіннік, паведамляюць крыніцы @belsat.

Інцыдэнт здарыўся ўчора, 18 жніўня. У РУУС было шмат людзей, якія адбылі пакаранне ці знаходзяцца на "хатняй хіміі" па палітычных справах і прыйшлі, каб адзначыцца ў журнале нагляду.

Па словах суразмоўцы «Белсату», Ніну Багінскую даставілі ва ўпраўленне супрацоўнікі міліцыі на машыне і адвялі на трэці паверх. Праз нейкі час актывістка спачатку выйшла з міліцыі, а потым туды вярнулася і паведаміла, што з кішэні курткі знік яе гадзіннік. Ёй удалося прайсці ў той кабінет, дзе з ёй гутарыў чалавек у цывільным. Ён сказаў жанчыне, што гадзіннік не верне, бо яго адправяць на экспертызу. Выдаць Багінскай які-небудзь дакумент ці хаця б распіску аб тым, што ён забраў гадзіннік, адмовіўся.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 19 Aug 2025 18:19:22 +0300
📍Палітвязня Вадзіма Гулевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Фігуранта справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры гады. Мужчыну асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі. Палітвязня неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер утрымліваюць у памяшканні камернага тыпу (ПКТ).

Па інфармацыі "Вясны", Вадзіму хочуць узмацніць пакаранне і ў хуткім часе перавесці ў магілёўскую турму № 4.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118501
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 19 Aug 2025 12:36:45 +0300
🗣Катаванні і дыскрымінацыя жанчын у Беларусі: "Прававая ініцыятыва" звярнулася ў CEDAW з патрабаваннем пачаць расследаванне

Беларуская праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна", Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Беларускага ПЭНа заклікае Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (CEDAW) распачаць міжнароднае расследаванне сістэмных катаванняў і дыскрымінацыі жанчын у беларускіх турмах. У 2009 і 2020 гадах CEDAW ужо прызнавала рэжым вінаватым у парушэннях правоў жанчын у зняволенні, аднак сітуацыя толькі пагоршылася.

Нам важная максімальная агалоска! Калі вы прадстаўнік_ніца НКО, эксперт_ка ў галіне правоў чалавека або палітык_еса — падтрымайце наш зварот, падпісаўшы адкрытую форму, а таксама падзяліўшыся гэтым пастом.

Поўны тэкст звароту і спасылку на форму вы можаце знайсці 👉 https://spring96.org/be/news/118497
#JusticeForBelarusWomen
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 19 Aug 2025 11:18:25 +0300
🇪🇺Дзве дэпутаткі нямецкага бундэстага і два чальцы Еўрапейскага парламента сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі

У рамках кампаніі #WeStandBYyou Катрын Уліг і Ціна Вінклман (абедзве з партыі "Саюз 90/Зялёныя", Германія), Ційс Ройтэн (Еўрапейскі парламент, "Зялёныя левыя — Партыя працы", Нідэрланды) і Габрыэле Бішоф (Еўрапейскі парламент, "Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі") сталі "хроснымі" Дзмітрыя Кубарава, Ірыны Суржык, Ірыны Такарчук і Людмілы Шчамялёвай.

"Як прадстаўніца Еўрапейскага парламента, я прыхільная дэмакратыі, правам чалавека і вяршэнства закона — не толькі ў Еўрапейскім Саюзе, але і ўсюды, дзе гэтыя прынцыпы знаходзяцца пад пагрозай".

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118496

✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 19 Aug 2025 10:02:02 +0300
🥀Роўна пяць гадоў таму памёр Генадзь Шутаў

Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня. Ён памер у шпіталі 19 жніўня.

Паводле міліцыі, увечары 11 жніўня Генадзь Шутаў разам з Аляксандрам Кардзюковым напаў на праваахоўнікаў у Брэсце, адзін з якіх «баючыся за сваё жыццё, стрэліў нападніку ў плячо, але, паколькі той супраціўляўся, ненаўмысля параніў яго ў вобласць галавы».

Дачка Шутава Наста расказала СМІ іншую версію: «У бацьку стралялі са спіны ва ўпор, чалавек, які страляў, быў ззаду яго. Быў вельмі пашкоджаны галаўны мозг, моцны крывацёк, раздрабненне костак». Іншыя сведкі таксама пацвердзілі, што стрэл быў у патыліцу, бо мужчына ляжаў на зямлі тварам уніз.

25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 17:55:05 +0300
🔗Траіх палітвязняў асудзілі да пазбаўлення волі па справе ініцыятывы "письмо.бел"

На мінулым тыдні ў Мінску вынеслі прысуд тром палітвязням, якіх абвінавацілі ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса): Аляксандру Мазуру, Паўлу Каранюхіну і Аляксандру Лыкшыну. Суд прызначыў Мазуру і Каранюхіну тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а Лыкшыну — тры гады і сем месяцаў зняволення. Таксама ім прызначылі па 1000 базавых велічыняў штрафу.

Па версіі КДБ, мужчыны маюць дачыненне да ініцыятывы "письмо.бел", якую прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" праз месяц пасля затрымання палітвязняў.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118493
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 15:36:45 +0300
❗MAYDAY TEAM: у адной з калоній Беларусі адменяць жоўтыя біркі для зняволеных на прафуліку

У адной з калоній Беларусі (яе нумар не называецца з меркаванняў бяспекі), адміністрацыя папярэдзіла вязняў пра некаторыя змены з наступнага месяца, паведамляе @MAYDAYMog.

Так, незалежна ад статусу асуджанага (уключаючы "злосных парушальнікаў рэжыму"), кожны вязень цяпер мае права на тры аўдыё і тры відэазванка, а іх працягласць стане прыкладна аднолькавай (на дадзены момант "злоснікам" дазваляюць па адным званку да трох хвілін).

Акрамя таго, адміністрацыі далі наказ больш не пазначаць "жоўтымі біркамі" асуджаных, якія стаяць на "экстрэмісцкім" прафілактычным уліку.

На фота: жоўтая бірка былой палітзняволенай Яны Жураўлёвай

📸"Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!" Магшоты палітвязняў
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 15:02:01 +0300
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну» — апошнія з іх адбыліся ў жніўні. Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.

Праваабаронцам вядома таксама пра як мінімум 40 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.

🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 13:40:08 +0300
Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах

Стала вядома, што 31-гадовую Ганну Кулак са Слоніма ў 2025 годзе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. Меркавана ёй прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатнюю хімію"). Дакладны тэрмін невядомы. Тыдзень таму яе ўнеслі ў спіс "экстрэмістаў".

Ганна Кулак закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2024 годзе адкрыла ІП па рамонту бытавой электронікі. У 2024 жа зноў паступіла на завочнае ў БДЭУ на спецыяльнасць "Маркетынг". Дзяўчына любіць падарожнічаць.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 13:01:44 +0300
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне са зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме

Група экспертаў ААН заклікала ўлады Беларусі неадкладна правесці эфектыўныя расследаванні з нагоды паведамленняў аб жорсткім абыходжанні са зняволенымі, асуджанымі паводле абвінавачванняў, звязаных з тэрарызмам і экстрэмізмам.

У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам – асуджанымі да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме.

"Беларуская прававая база па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам па-ранейшаму выклікае сур'ёзную заклапочанасць".

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118488
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 11:58:09 +0300
🤯Мужчыну асудзілі за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі

43-гадоваму Яўгену Краснянскаму вынеслі прысуд за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі. Яго асудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу — 25 тысяч рублёў. 

8 жніўня 2025 года Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Канчатковы прысуд вынесены шляхам складання пакаранняў паводле двух артыкулаў. Паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) КК яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Паводле ч. 1 арт. 243-3 (ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў, што прывяло да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры) КК яму прысудзілі шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф: 25 тысяч рублёў.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118485
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 18 Aug 2025 11:22:40 +0300
❗️У Гродне распачаўся чарговы масавы суд па справе «дваровых чатаў» над жыхарамі Ваўкавыску

Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", у Гродне 11 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць васьмі жыхароў Ваўкавыску. Працэс вядзе суддзя Зінаіда Барцэвіч.

Фігурантаў справы абвінавачваюць ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Усе фігуранты знаходзяцца пад вартай амаль 10 месяцаў — з канца кастрычніка 2024 года.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118483

🔹«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 17 Aug 2025 14:00:26 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 17 Aug 2025 10:01:10 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 16 Aug 2025 17:30:46 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 16 Aug 2025 15:01:09 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 16 Aug 2025 12:31:09 +0300
Подробнее
12.25 k
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 16 Aug 2025 10:00:54 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 17:01:23 +0300
У Гомелі па палітычнай справе асудзілі адваката Сяргея Хлыстова

Яго абвінавачвалі па двух палітычных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Які менавіта прысуд вынеслі чальцу Гомельскай абласной калегіі адвакатаў — невядома.

Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», Хлыстова затрымалі разам з іншымі двума адвакатамі, у тым ліку з загадчыкам юрыдычнай кансультацыі аднаго з раёнаў Гомеля. Пазней дваіх адвакатаў вызвалілі, а загадчыка юркансультацыі звольнілі з пасады.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118479
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 16:04:16 +0300
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 32 прозвішчы — цяпер у ім 5621 чалавек

15 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі прадпрымальніка Анатоля Змітровіча, актывіста Аляксандра Сезеня.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 15:42:16 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 13:02:43 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 11:00:33 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 15 Aug 2025 10:02:00 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 17:15:23 +0300
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну» — апошнія з іх адбыліся ў жніўні. Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.

Праваабаронцам вядома таксама пра як мінімум 40 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.

🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 16:01:56 +0300
Палітычным эмігрантам дасылаюць лісты пра адказнасць з-за пратэрмінавага пашпарту

Праваабаронцам стала вядома пра тое, што беларускія палітычныя эмігранты, якія маюць пратэрмінавы пашпарт і не могуць прыехаць у Беларусь і замяніць яго, пачалі атрымліваць лісты па месцы прапіскі ў Беларусі.

У іх гаворыцца, што людзям трэба прыйсці ў адзел па міграцыі і замяніць пашпарт — інакш, штраф.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 15:05:16 +0300
⁉️Ці змогуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці пратэстоўцаў пасля сканчэння тэрміна даўніны?

Не, калі тэрмін скончыўся, то не могуць. Аднак па іншых артыкулах могуць, напрыклад, паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Па ім тэрмін даўніны складае ад 10 да 15 гадоў, так як злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.

Цяпер сілавікі актыўна працуюць, каб паспець паспрыяць прыцягненню да адказнасці ўсіх удзельнікаў пратэстаў. Гэта будзе паказчыкам добрай працы і беспярэчнага выканання ўсіх даручэнняў Лукашэнкі. Таму колькасць затрыманых застаецца на высокім узроўні. Пераслед нязгодных не спыняецца.

🔹Больш за 3670 асуджаных: як беларусаў пераследуюць за ўдзел у пратэстах ў 2020-м

🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 13:33:02 +0300
Беларускага палітычнага ўцекача выдалілі з базы вышуку Інтэрпола

Пра гэта паведамляе @tsikhanouskaya.

У 2020 годзе мужчына ўдзельнічаў у мірных акцыях пратэсту. У 2022-м яго абвясцілі ў вышук, затрымалі, катавалі і канфіскавалі дакументы. Пасля гэтага ён выехаў з Беларусі і атрымаў абарону ў Польшчы. У 2024-м польская паліцыя затрымала яго па сфабрыкаваным абвінавачанні Інтэрпола. Але польскі суд адмовіўся выдаваць яго рэжыму, прызнаўшы, што яго чакае рэальная пагроза катаванняў, бесчалавечнага абыходжання і парушэння асноўных правоў у Беларусі.

Юрыдычная каманда Офіса падала афіцыйны запыт у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпола (CCF) з поўным пакетам доказаў і юрыдычным абгрунтаваннем.

У выніку 8 жніўня Генеральны сакратарыят Інтэрпола афіцыйна пацвердзіў: мужчына больш не знаходзіцца ў базах Інтэрпола.12 жніўня Камісія CCF замацавала гэты вынік афіцыйным лістом.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 12:45:01 +0300
Былы палітвязень Андрэй Чапюк распавёў польскай аўдыторыі пра свой пераслед і сітуацыю ў Беларусі

Відэа яго аповеду апублікавала Amnesty International Polska.

«Тое, што для нас з’яўляецца звычайным, а нават банальным элементам паўсядзённага жыцця, у Беларусі можа прывесці да крымінальнай адказнасці».


Нагадаем, Amnesty International Polska працягвае збіраць подпісы пад зваротам да польскіх уладаў з заклікам дапамагчы беларусам. Падпісаць па спасылцы
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 11:45:18 +0300
«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мезенцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе

Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.

Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.

«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».


💵Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

🌿«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Thu, 14 Aug 2025 10:00:27 +0300
💔4 гады і 1 месяц таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам>
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 17:17:21 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 16:00:53 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 15:03:04 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 13:31:19 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 13:03:23 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 11:32:09 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Wed, 13 Aug 2025 10:01:38 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 18:05:07 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 17:15:59 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 16:04:23 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 15:32:26 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 14:34:19 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 13:49:53 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 13:15:20 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 12:37:47 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 11:01:34 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Tue, 12 Aug 2025 10:00:23 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 17:45:30 +0300
❗️Больш за 3670 асуджаных: як беларусаў пераследуюць за ўдзел у пратэстах ў 2020-м

Пяць гадоў таму па ўсёй краіне беларусы стыхійна выйшлі на вуліцы супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу ўлады пачалі актыўна пераследваць беларусаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту як паводле адміністрацыйных артыкулаў, так і паводле крымінальных. Агулам з 2020 года паводле арт. 342 КК і ч. 2 арт. 293 КК асудзілі больш за 3 670 чалавек.

Праз тое, што хутка скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК, цягам апошніх некалькі месяцаў павялічылася колькасць затрыманых за ўдзел у пратэстах.

«Вясна» распавядае, як улады працягваюць судзіць беларусаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а Юрыдычная служба тлумачыць, што такое «тэрмін даўніны», і каго змогуць прыцягнуць да адказнасці пасля сканчэння гэтага тэрміну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118463

🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 17:01:00 +0300
Паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра суды за ўдзел у пратэстах

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў адным Мінску вядома пра сотні чалавек, што абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах.

Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.

@ViasnaSOS | @viasna_bot | @viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 15:30:04 +0300
✊«Правасуддзе патрабуе свабоды для ўсіх палітвязняў у Беларусі»: як міжнародная супольнасць падтрымлівае Беларусь

У гэтым жніўні мінула 5 гадоў з пачатку масавых пратэстаў у Беларусі. Разам з тым, 5 гадоў працягваюцца жорсткія і бесчалавечныя рэпрэсіі, якія абураюць людзей па ўсім свеце. Сабралі рэакцыі міжнароднай супольнасці з нагоды пятай гадавіны масавых рэпрэсій у Беларусі.

🇱🇹Кіраўнік МЗС Кейстуціс Будрыс: «Гэта грандыёзнае грамадзянскае абуджэнне, якое ледзь не зрынула рэжым Лукашэнкі, служыць яркім напамінам пра дэмакратычную Беларусь, якая цяпер змагаецца з таталітарным праўленнем»;

🇫🇮Кіраўніца МЗС Эліна Валтонен: «Мы падтрымліваем народ Беларусі, які працягвае дэманстраваць сілу і рашучасць перад тварам рэпрэсій»;

🇪🇺Сябра Камітэта па абароне і ПАСЕ Густаў Ётберг: «5 гадоў таму я асабіста стаў сведкам мужнасці беларускага народа, які сабраўся ў Мінску, каб адстаяць свабоду. Аднойчы Беларусь стане свабоднай еўрапейскай дэмакратыяй».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118461
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 14:30:51 +0300
🇮🇹У Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці

Адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі Talaka.

Гэта прастора для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей, пляцоўка для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі, а таксама пункт збору і падтрымкі для беларусаў у Таскане і па ўсёй Італіі.

Крыніца: @belarusinitalia
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 13:15:19 +0300
У гродзенскіх арганізацыях працягваюцца палітычныя звальненні

Чалавек, знаёмы з сітуацыяй у заводакіраванні на «Гродна-Азоце», кажа, што не так даўно звальнялі тых, каго адшукалі сярод удзельнікаў аднаго з пратэсных маршаў, і чалавека з каманды Віктара Бабарыкі. Раней на заводзе актыўна высвятлялі, у каго з супрацоўнікаў ёсць карта паляка. Цяпер гэтым менш займаюцца. За наяўнасць карты паляка з працы не звальняюць, але новы кантракт не падпішуць.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце таксама працягваюць звальняць — дакладней, не працягваць кантракты — недастаткова лаяльным выкладчыкам.

Са слоў чалавека, знаёмага з сітуацыяй, гэтую практыку не спыняюць нават нягледзячы на недахоп выкладчыкаў. Крыніцы вядома адразу пра некалькі калег, якія не выйдуць на працу з 1 верасня з-за таго, што ім не працягнулі кантракт з-за палітычных прычын.

Выяўляць нелаяльных супрацоўнікаў працягваюць і ў «Гроднааблгазе». Хоць за столькі гадоў ужо амаль не засталося людзей, на якіх можна адшукаць кампрамат.

Крыніца: «Наша Ніва»
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 12:15:27 +0300
📍Паведамляйце пра перавод на турэмны рэжым і новыя крымінальныя справы супраць палітвязняў

Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 110 палітзняволеных, якіх перавялі на турэмны рэжым і пра яшчэ 68 чалавек, якіх асудзілі паводле арт. 411 КК.

🌿Калі вам вядома пра палітвязняў, якіх працягваюць пераследаваць у калоніях, — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 11:20:04 +0300
🇪🇺ЕС: Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца

Сумесная заява Высокага прадстаўніка ЕС, віцэ-прэзідэнта Каі Калас і Камісара Кос з нагоды 5-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў:

«Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і ўвайсці ў інклюзіўны нацыянальны дыялог. Разгром грамадзянскай супольнасці, што працягваецца, павінны спыніцца. Беларусь таксама павінна спыніць падтрымку незаконнай вайны Расіі супраць Украіны.

Мы поўнасцю салідарныя з народам Беларусі. З 2020 года ЕС мабілізаваў 170 мільёнаў еўра на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсій і будзе працягваць уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто падаўляе дэмакратыю і парушае правы чалавека».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118457
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Mon, 11 Aug 2025 10:01:39 +0300
⁉️ Што пагражае ўдзельнікам акцыяў за мяжой?

Каментуе Юрыдычная служба «Вясны».

«За садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам або без штрафу (ч. 2 арт. 361-4 КК).

Што тычыцца штрафу, то згодна з артыкулам 50 КК, яго памер вызначаецца судом з улікам памеру базавай велічыні, вызначанай на дзень пастановы прысуду, у залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства і матэрыяльнага становішча асуджанага. За злачынства, прадугледжанае артыкулам 361-4 КК, памер штрафу вызначаецца ў межах ад пяцісот да пяцідзесяці тысячаў базавых велічынь.

Каб штраф быў аплачаны, у следчага ёсць паўнамоцтвы накласці арышт на маёмасць падазраванага. З гэтай нагоды супрацоўнікі арыштоўваюць маёмасць».


🔹Ператрусы, арышты маёмасці, допыты: як у Беларусі пераследуюць удзельнікаў акцый салідарнасці за мяжой
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 10 Aug 2025 18:03:48 +0300
✍️Amnesty International Polska збірае подпісы пад зваротам да польскіх уладаў з заклікам дапамагчы беларусам

«Польшча здаецца бяспечнай гаванню, але гэта толькі павярхоўна: людзі з Беларусі апынуліся ў пастцы заганнага кола бюракратыі, дзе лягчэй атрымаць пашпарт для сабакі, чым дакументы для дзіцяці. Без дакументаў яны не могуць хадзіць у школу, звяртацца да лекара, легальна працаваць або здымаць кватэру. Яны не могуць купіць квіткі на цягнік анлайн або ажаніцца са сваімі блізкімі. У іх няма гарантаванай прававой, сацыяльнай або эканамічнай бяспекі».


Праваабаронцы збіраюць подпісы пад зваротам да Міністра ўнутраных спраў і Адміністрацыі.

Падпісаць па спасылцы
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 10 Aug 2025 16:01:28 +0300
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследу

🔹Ператрусы, арышты маёмасці, допыты: як у Беларусі пераследуюць удзельнікаў акцый салідарнасці за мяжой

🔹«Важна, каб суды адбыліся над самім злачынным рэжымам»: як былыя палітвязні бачаць аднаўленне справядлівасці

🔹«Рэпрэсіі, якія датычацца цэлага грамадства». У цэнтры Варшавы з’явілася сімвалічная клетка

🔹Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»

🔹«Не толькі ў 2020 годзе пачаліся рэпрэсіі». 4 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам у Беларусі

🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2025

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 10 Aug 2025 14:02:55 +0300
У Брусэлі прайшоў Дзень Годнасці — акцыя салідарнасці і падтрымкі

У межах мерапрыемства былі падведзены вынікі пяцігадовай дзейнасці беларускай дыяспары ў Бельгіі, прэзентаваны асноўныя ініцыятывы і падзеі за гэты перыяд.

Асобная ўвага была нададзена напісанню лістоў беларускім палітвязням як сімвалу падтрымкі і салідарнасці.
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 10 Aug 2025 12:00:38 +0300
🥀Пяць гадоў таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі

10 жніўня 2020 года ў Мінску ў ходзе пратэстаў быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі — ён стаў першай ахвярай з ліку мірных дэманстрантаў. Мужчына быў застрэлены сілавікамі, але ніякай крымінальнай справы з гэтай нагоды заведзена не было.

У 2022 годзе з-за перажыванняў з-за сына памёр бацька Аляксандра — Валеры. За некалькі месяцаў да гэтага ён даў шчымлівае інтэрв'ю, дзе распавёў, як часта ходзіць на месца забойства сына і як за гэта на яго сварацца міліцыянты: «Гэта для вас Саша мёртвы, для мяне — жывы. Хаджу туды [на месца забойства] часта, часам кветкі пакладу, часам проста пастаю пакуру».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sun, 10 Aug 2025 10:04:23 +0300
✊У Беластоку прайшлі акцыя салідарнасці беларусаў

На плошчы Касцюшкі ў Беластоку сабраліся беларусы і сябры Беларусі, каб ушанаваць пятую гадавіну падзей 2020 года

«Мы прыйшлі, каб нагадаць: нашыя патрабаванні застаюцца нязменнымі, мы памятаем кожнага, хто заплаціў высокую цану за свабоду, мы не губляем веры ў будучыню вольнай, дэмакратычнай і беларускай краіны».
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 09 Aug 2025 18:00:48 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 09 Aug 2025 17:20:13 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 09 Aug 2025 15:00:37 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 09 Aug 2025 12:32:18 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Sat, 09 Aug 2025 09:40:01 +0300
Подробнее
]]>
https://linkbaza.com/catalog/-1001046805118 Fri, 08 Aug 2025 17:47:19 +0300
Подробнее
]]>